БЕЛ Ł РУС

Махляры пагражаюць вялікімі штрафамі за адмову ставіць вогнетушыльнікі

12.05.2026 / 16:28

Nashaniva.com

У Беларусі актывізаваліся тэлефонныя ашуканцы, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі МНС. Невядомыя тэлефануюць людзям і патрабуюць паставіць у іх жыллі вогнетушыльнікі, пагражаючы буйнымі штрафамі ў выпадку адмовы. Такім чынам злачынцы спрабуюць запалохаць чалавека і атрымаць яго асабістыя даныя, папярэджвае прэс-служба МНС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

У МНС падкрэсліваюць, што гэта махляры.

Сапраўдныя супрацоўнікі МНС:

Устаноўка сродкаў пажарнай бяспекі ў прыватным доме ці кватэры носіць добраахвотны характар і робіцца дзеля асабістай бяспекі.

Людзям раяць быць уважлівымі і папярэдзіць пра такую схему сваіх блізкіх, асабліва пажылых сваякоў.

Чытайце таксама:

Жыхар Слуцка набіраў замовы на выраб мэблі, а пасля іх не выконваў

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех

Жанчына ледзь не страціла 60 тысяч рублёў, грошы дапамог уратаваць сын

У Мінску васьмікласнік вынес махлярам грошы бацькоў

Каментары да артыкула