БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму

12.05.2026 / 17:46

Nashaniva.com

У інстаграм-акаўнце Камароўскага рынку з’явіўся агляд новага завозу чарэшні, і яна моцна патаннела, заўважыла выданне Blizko.by.

Яшчэ 3—4 дні таму чарэшня (з Іспаніі) каштавала па 69—100 рублёў за 1 кілаграм. А вось зараз яе прывезлі з Узбекістана, і цэннік куды сціплейшы: 24,9 рубля.

Гэта значыць, што цана прыкладна ў 3—4 разы ніжэйшая за тую, што была тры дні таму.

А вось беларускія клубніцы пакуль што яшчэ дарагаватыя: каштуюць па 25—33 рублі, у той час як замежныя прадаюцца па 15—20 рублёў за кілаграм.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

Каментары да артыкула