Ежа

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

Больш за ўсё здзівіла цана на бульбу. Яна прадаецца па 74 капейкі за 1 кг.

Ілюстрацыйнае фота Tochka.by

Закупіцца прыемнымі цэнамі можна не толькі на аптовых рынках. У Жодзіне знайшлі месца, дзе гародніна адчувальна таннейшая, піша Tochka.by.

Тыктокер апублікаваў пост, у якім паказаў, што і за якую цану купляе на рынку ў Жодзіне.

Так, мужчына адзначае, што памідоры, агуркі і радыску можна знайсці за 3,99 рубля за 1 кг.

@alexpyz1 #Жодино #жодинскийрынок #овощи #фрукты #торговля ♬ Calm LoFi song(882353) - S_R

Капусту свежую аддаюць за 1,99 за кіло. Столькі ж будуць каштаваць і яблыкі. За пёркі цыбулі ў вас папросяць 2,49 рубля за 100 г.

Але больш за ўсё здзівіла цана на бульбу. Яна прадаецца за 74 капейкі за 1 кг.

Як адзначыў сам блогер, за такія цэны ён зможа рабіць салаты цэлы тыдзень і патраціць на гэта ўсяго 10 рублёў.

Частка карыстальнікаў не паверылі, што ёсць такія цэны. Асобныя нават абвінавацілі аўтара ў хлусні. Іншыя ж не верылі, што маецца добры асартымент па выгадных цэнах.

«Як іх злавіць??? Па такіх цэнах???» — піша адна з каментатараў.

Некаторыя засумняваліся ў якасці тавару.

«Агурок за 3,99 — гэта расійскі, які нясмачны і вялы», — лічыць адзін з карыстальнікаў сацсеткі.

Знаёмыя ж з месцам беларусы паскардзіліся, што гародніну хутка разбіраюць.

«Сумна, пасля працы ў вас ужо нічога няма!» — засмуцілася каментатар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе11

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу120

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе11

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць