БЕЛ Ł РУС

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных

12.05.2026 / 18:51

Nashaniva.com

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных нядаўна паставіў пад сумнеў законнасць працы новай інтэлектуальнай сістэмы ДАІ, якая публічна дэманструе рэгістрацыйныя нумары аўтамабіляў-парушальнікаў на прыдарожных табло. У ДАІ з прэтэнзіямі не згодныя, піша sb.by.

Як адзначылі ў Галоўным упраўленні ДАІ МУС, згодна з пастановай Савета Міністраў № 691 ад 28 лістапада 2025 года «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі транспартных сродкаў», рэгістрацыйны знак — выраб, які змяшчае індывідуальнае літарна-лічбавае абазначэнне, што прысвойваецца транспартнаму сродку, і выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Рэгістрацыйны нумар патрэбен для таго, каб ідэнтыфікаваць транспартны сродак для ўдзелу ў дарожным руху. Зыходзячы з пастановы Савета Міністраў № 691, рэгістрацыйны нумар не з’яўляецца персанальнымі данымі. Таму парушэнняў закона, маўляў, няма.

Чытайце таксама:

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

Каментары да артыкула