БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам будуюць цяпліцы памерам у 8 футбольных палёў

12.05.2026 / 23:21

Nashaniva.com

Каля вёскі Табары Мінскага раёна вядзецца будаўніцтва вялікага сучаснага цяплічнага комплексу плошчай 7,2 гектара. Гэта прыкладна адпавядае памеру васьмі з паловай футбольных палёў, паведамляе РУП «Белбудцэнтр».

Фота: РУП «Белбудцэнтр»

Новы комплекс ствараецца як частка праграмы па ўмацаванні харчовай бяспекі краіны і зніжэнні залежнасці ад імпартнай гародніны. Тут плануюць круглы год вырошчваць памідоры, агуркі, зеляніну і іншую прадукцыю.

Для работы комплексу прадугледжаная вялікая інфраструктура: агульная плошча шклення складзе больш за 99 тысяч квадратных метраў, для сістэмы ацяплення пракладуць каля 280 кіламетраў труб, а працягласць кабеляў для дадатковага асвятлення дасягне 140 кіламетраў. Электразабеспячэнне будуць падтрымліваць дзевяць трансфарматарных падстанцый.

Першую чаргу будаўніцтва хочуць завяршыць ужо ў найбліжэйшы час. Адначасова пачынаецца падрыхтоўка другой чаргі — яшчэ аднаго цяплічнага комплексу плошчай больш за 7 гектараў.

Пасля поўнага запуску абодвух аб’ектаў у Табарах разлічваюць атрымліваць да 3,5 тысячы тон гародніны ў год. Першы ўраджай памідораў плануюць сабраць ужо восенню.

Апошнім часам улады актыўна ўкладаюцца ў такія праекты і нават увялі льготныя тарыфы на электраэнергію для цяпліц.

Чытайце таксама:

У Гродне сабралі першы ўраджай баклажанаў

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК

У Беларусі збіраюцца змяніць умовы працы фермераў

Адмянілі дзяржпадтрымку на набыццё імпартнага насення

Каментары да артыкула