БЕЛ Ł РУС

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў

13.05.2026 / 08:21

Nashaniva.com

Менавіта гэтыя патрабаванні Тэгеран накіраваў Вашынгтону ў адказ на амерыканскі план з 14 пунктаў.

Фота: Majid Saeedi / Getty Images

Іран не будзе ўступаць у другі раўнд перамоў з ЗША без выканання імі «пяці ўмоў умацавання даверу». Пра гэта піша іранскае дзяржаўнае агенцтва Fars.

Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва, менавіта гэтыя патрабаванні Тэгеран накіраваў Вашынгтону ў адказ на амерыканскі план з 14 пунктаў.

Сярод умоў: спыненне вайны на ўсіх франтах, зняцце санкцый, разблакаванне замарожаных іранскіх сродкаў, кампенсацыя шкоды, нанесенай вайной, а таксама прызнанне суверэнітэту Ірана над Армузскім пралівам.

Выкананне гэтых патрабаванняў неабходнае для стварэння «мінімальнага ўзроўню даверу» паміж бакамі, паведаміла крыніца дзяржаўнага агенцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула