БЕЛ Ł РУС

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі

13.05.2026 / 10:56

Nashaniva.com

Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, два прыпыначныя пункты, размешчаныя на пад’езднай дарозе да могілак «Лясныя» ў кірунку разворотнага кальца і Смалявіцкага тракту, цяпер называюцца «Могілкі «Лясныя». Паўднёвы ўваход».

Па вул. Нававіленскай у раёне будынка №63 у кірунку завулка Чарвякова з’явіўся прыпынак «Нававіленская».

У ЖК «Левада» — аднайменныя прыпынкі «Левада». Яны знаходзяцца на вул. Нававіленскай за скрыжаваннем з зав. Чарвякова ў кірунку вул. Бараўкоўскай і вул. Арлоўскай.

Прыпынкі на Нававіленскай за скрыжаваннем з вул. Наватарскай у кірунку Арлоўскай і за скрыжаваннем з вул. Шчадрына ў кірунку Наватарскай атрымалі назву «Прадпрыемства «Мілавіца»».

Прыпынак на вул. Паўліны Мядзёлкі за скрыжаваннем з вул. Паўла Масленікава ў кірунку вул. Івана Баграмяна атрымаў назву «Паўліны Мядзёлкі».

Акрамя таго, перайменаваны прыпыначны пункт транспарту «АТС», размешчаны на вуліцы Сяргея Ясеніна ў кірунку вуліцы Рафіева, у «Школа №209».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула