БЕЛ Ł РУС

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі

13.05.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прыняў рашэнне аб пашырэнні пераліку арганізацый, дзейнасць якіх забароненая на тэрыторыі краіны. 

Рашэнне аб прызнанні трох праектаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» КДБ прыняў 5 мая 2026 года.

«Znivien» — беларускі брэнд адзення, які спецыялізуецца на выпуску рэчаў з нацыянальнай сімволікай для беларусаў у замежжы.

Сярод асоб, звязаных з праектам, названы Уладзімір Маляўка і Павел Дзяркач. Забарона распаўсюджваецца на сайт znivien.pl і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook.

«The Krama Store». Фігуранткай экстрэмісцкага спіса пазначана Алеся Гмір. Пад санкцыі трапіў Instagram-акаўнт праекта.

«LVS. Language School» — зарэгістраваная ў Варшаве анлайн-школа, якая займаецца дыстанцыйным навучаннем замежным мовам. КДБ звязаў са школай і ўключыў у спіс Аляксандру Дойніч. «Экстрэмісцкімі» назвалі профілі школы ў Instagram, Facebook і TikTok.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула