БЕЛ Ł РУС

Мінскую пенсіянерку абакраў муж кватаранткі

13.05.2026 / 15:59

Nashaniva.com

У Мінску 67‑гадовая пенсіянерка выявіла знікненне буйной сумы грошай са сваёй кватэры і звярнулася ў міліцыю.

Скрыншот з відэа

Жанчына расказала, што здавала пакой мінчанцы, якая пасля сямейнай сваркі нейкі час жыла адна. Пазней яна памірылася з мужам, і той стаў прыходзіць у кватэру. Часам жонка перадавала яму ключы.

Праз некаторы час гаспадыня вырашыла праверыць свае ашчаджэнні і выявіла прапажу 7 тысяч даляраў.

Міліцыя высветліла, што да крадзяжу датычны 26‑гадовы муж кватаранткі, які працуе дырэктарам прыватнай арганізацыі. Мужчына прызнаўся, што падчас візітаў у кватэру агледзеў месцы, дзе захоўваліся грошы, і скраў іх з шафы ў калідоры і камоды ў спальні.

Усе скрадзеныя грошы ён прайграў у казіно. Таксама высветлілася, што раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кватэрныя крадзяжы.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст

Каментары да артыкула