БЕЛ Ł РУС

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»

13.05.2026 / 16:48

Nashaniva.com

Недалёка ад станцыі метро «Каменная Горка» ў Мінску з’явіцца новая зялёная зона адпачынку пад назвай «Качыны востраў». Яе плануюць стварыць у скверы каля вуліцы Брыкета, піша Blizko.by.

Асноўнай часткай праекта стане вадаём і клопат пра яго жыхароў. У новым скверы з’явяцца спецыяльныя хаткі для качак і для вавёрак, а таксама плывучыя кветнікі, якія дапамагаюць ачышчаць ваду.

Для наведвальнікаў прадугледжваюць кальцавы пешаходны маршрут, назіральныя пляцоўкі, пірсы і перголы, адкуль можна будзе назіраць за птушкамі і адпачываць на прыродзе.

Акрамя гэтага, у зоне адпачынку зробяць дзіцячую пляцоўку ў экалагічным стылі і воркаўт-зону для заняткаў спортам.

Улады Фрунзенскага раёна адзначаюць, што праект павінен зрабіць Мінск яшчэ больш экалагічным і камфортным для адпачынку гараджан.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам будуюць цяпліцы памерам у 8 футбольных палёў

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак

Каментары да артыкула