БЕЛ Ł РУС

У Ждановічах пад Мінскам хлопчык залез на дрэва і захрас на ім

13.05.2026 / 17:58

Nashaniva.com

Днём 13 мая да ратавальнікаў звярнуўся занепакоены мужчына з аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна. Ён паведаміў, што яго 8‑гадовы малодшы брат падчас гульні залез на дрэва, але паслізнуўся нагой на мокрай галінцы, захрас і не змог самастойна злезці.

Скрыншот з відэа

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі МНС. Яны супакоілі спалоханага хлопчыка, пасля чаго з дапамогай гідраўлічнага інструмента асцярожна вызвалілі яго і бяспечна спусцілі на зямлю.

Чытайце таксама:

У Асіповіцкім раёне на трасе згарэў трактар

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей

Каментары да артыкула