На мінскай ратавальнай станцыі будзе працаваць штучны інтэлект
У Мінску на ратавальнай станцыі Таварыства ратавання на водах «Цнянская» плануюць укараніць сістэму штучнага інтэлекту для павышэння бяспекі на вадзе, піша БелТА.
Цнянскае вадасховішча. Здымак ілюстрацыйны. Фота: bestbelarus.by
Праект рэалізуюць сумесна з Паркам высокіх тэхналогій. Цяпер спецыялісты рыхтуюцца ўсталяваць неабходнае праграмнае забеспячэнне і на працягу трох месяцаў будуць тэставаць новую сістэму.
Паводле задумкі, штучны інтэлект зможа распазнаваць сігналы бедства ад людзей, якія тонуць, і аўтаматычна перадаваць інфармацыю на ратавальную станцыю. Гэта павінна дапамагчы ратавальнікам хутчэй рэагаваць на небяспечныя сітуацыі.
Для выпрабавання выбралі менавіта станцыю «Цнянская», бо ў летні сезон на мясцовым пляжы адначасова могуць адпачываць ад 8 да 10 тысяч чалавек. Пры такой колькасці людзей сачыць за ўсімі, хто знаходзіцца ў вадзе, вельмі складана, таму выкарыстанне штучнага інтэлекту павінна значна палегчыць працу ратавальнікаў і дапамагчы хутчэй ратаваць людзей.
Чытайце таксама:
Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ
Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі
Чат-бот Grok сказаў мужчыне, што яго прыедуць забіваць. Ён чакаў гасцей з нажом і малатком