БЕЛ Ł РУС

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

13.05.2026 / 18:38

Nashaniva.com

Прычынай інцыдэнту на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці стала расійская авіябомба ФАБ-500, выпадкова скінутая не туды, піша Astra.

Бомба ўпала проста на чыгуначныя рэйкі ў Якаўлеўскім раёне Белгарадскай вобласці. Яна не выбухнула, аднак пашкодзіла каля 25 метраў чыгуначнага палатна.

Машыніст рэйкавага аўтобуса, які рухаўся па маршруце «Разумнае — Тамароўка» і перавозіў 15 пасажыраў, своечасова заўважыў пашкоджанні і прымяніў экстраннае тармажэнне.

У выніку здарэння пацярпела 75‑гадовая жанчына. На месца прыбылі сапёры, якія пасля вывезлі авіябомбу.

Спачатку губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заяўляў, што прычынай сыходу цягніка з рэек мог быць падрыў. Аднак пазней ён адрэдагаваў сваё паведамленне і прыбраў згадку пра гэтую версію.

З пачатку 2026 года на тэрыторыю Расіі і акупаваных Расіяй украінскіх рэгіёнаў ужо ўпала як мінімум 24 расійскія авіябомбы ФАБ.

Чытайце таксама:

Пад Белгарадам электрычка сышла з рэек — магчыма, праз падрыў пуцей

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі

Каментары да артыкула