БЕЛ Ł РУС

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай

13.05.2026 / 18:53

Nashaniva.com

У Маскве ўводзяць абмежаванні на публікацыю інфармацыі і матэрыялаў пра наступствы ўкраінскіх атак, у тым ліку беспілотнікамі. Пра гэта паведамілі ў мэрыі расійскай сталіцы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Улады Масквы заяўляюць, што такія меры прымаюцца для барацьбы з «фэйкамі» і распаўсюдам непацверджанай інфармацыі. Пры гэтым забарона не будзе тычыцца паведамленняў, якія афіцыйна публікуе Міністэрства абароны Расіі.

За парушэнне новых правілаў прадугледжаныя штрафы. Для звычайных грамадзян яны складуць ад 3 да 5 тысяч расійскіх рублёў, для службовых асоб — ад 30 да 50 тысяч, а для юрыдычных асоб — ад 50 да 200 тысяч рублёў.

Адпаведныя нормы замацаваныя ў артыкуле 15.5 Кодэкса Масквы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Чытайце таксама:

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў

Зяленскі: Расія нават не імітуе, што прыпыняе агонь

Каментары да артыкула