У Расіі мяняюць губернатараў адразу двух памежных з Украінай рэгіёнаў
Свае пасады пакідаюць губернатары Белгарадскай і Бранскай абласцей.
Вячаслаў Гладкоў
Кіраўнік Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў падаў заяву аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў. Уладзімір Пуцін прыняў яго адстаўку і прызначыў выканаўцам абавязкаў губернатара Аляксандра Шуваева — намесніка кіраўніка Іркуцкай вобласці і ўдзельніка вайны з Украінай.
Таксама ідзе са сваёй пасады губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. Часова кіраваць рэгіёнам будзе Ягор Кавальчук.
Чуткі пра магчымую адстаўку Гладкова з’явіліся яшчэ некалькі тыдняў таму. Паводле крыніцы выдання «Ведомости», блізкай да адміністрацыі прэзідэнта Расіі, у рэгіёне пагоршыліся якасць жыцця і ўзровень падтрымкі ўлады, таму ў Крамлі маглі палічыць мэтазгоднай замену кіраўніцтва.
У сярэдзіне красавіка Гладкоў пайшоў у двухтыднёвы адпачынак, які пасля быў працягнуты. Сёння ён, аднак, каментаваў аварыю на чыгунцы, якая адбылася ў выніку падзення расійскай бомбы.
Чытайце таксама:
Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба
Пад Белгарадам электрычка сышла з рэек — магчыма, праз падрыў пуцей
Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла