БЕЛ Ł РУС

У Беларусі стварылі віртуальнага пацыента для трэніроўкі медыкаў

13.05.2026 / 21:06

Nashaniva.com

У Беларусі стварылі віртуальнага пацыента «Медэкзам», які дапамагае вучыць студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў і правяраць падрыхтоўку дактароў. Праект распрацавалі спецыялісты Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта разам з кампаніяй — рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій. Распрацоўку паказалі на выставе «Ахова здароўя Беларусі» ў Мінску, піша БелТА.

Фота: БелТА

Як адзначылі распрацоўшчыкі, будучым дактарам ужо недастаткова толькі практыкі ў бальніцах. Для якаснага навучання патрэбныя спецыяльныя сімуляцыі, дзе можна адпрацоўваць дыягностыку і лячэнне без рызыкі для рэальных пацыентаў. Замежныя праграмы не заўсёды падыходзяць беларускім медыкам, бо іх сцэнарыі і схемы лячэння часта не адпавядаюць патрабаванням Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Таму было вырашана стварыць уласнага віртуальнага пацыента. Праграма дазваляе дадаваць новыя сцэнарыі рознай складанасці. Зараз ужо ёсць 12 такіх сцэнарыяў, і іх колькасць плануюць павялічваць.

Асабліва карысная сістэма для аналізу памылак пасля праходжання заданняў. Яна правярае, ці правільна будучы доктар праводзіў агляд, дыягностыку і лячэнне.

Таксама «Медэкзам» можна выкарыстоўваць як экзаменацыйную платформу для ацэнкі гатоўнасці дактароў-інтэрнаў да рэальнай медыцынскай працы. Першы такі пілотны экзамен плануюць правесці ўжо ў чэрвені ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Чытайце таксама:

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны

Каментары да артыкула