БЕЛ Ł РУС

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»

26.05.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

Цімох Пугачоў працаваў у кампаніі па продажы музычнага абсталявання і граў у розных гуртах.

Цімафей Пугачоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Цімафею Пугачову 30 гадоў, ён жыў у аграгарадку Прыбыткі Гомельскага раёна.

Хлопец любіць гісторыю, але галоўным яго захапленнем была музыка. Цімафей — барабаншчык, ён граў у розных калектывах і запісваў каверы. Яго праца таксама была наўпрост звязана з хобі: ён працаваў у гомельскай кампаніі «Саўнд-ЛД» (SoundLand), якая займаецца стварэннем і продажам прафесійнай гукавой апаратуры.

Па звестках праваабаронцаў, хлопца арыштавалі яшчэ 12 жніўня 2025 года. Яго судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Крымінальны пераслед хлопца звязана са справай «Гаюна».

29 студзеня 2026 года суддзя Сяргей Салоўскі вынес хлопцу прысуд (пракурор — Ягор Брэгід). Цімафея пакаралі 3 гадамі калоніі.

Чытайце таксама:

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Каментары да артыкула