БЕЛ Ł РУС

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

14.05.2026 / 07:29

Nashaniva.com

Яны будуць доўжыцца два дні, бакі абмяркуюць шэраг складаных пытанняў, у тым ліку тэхналогіі, гандаль і Тайвань, піша CNN.

Гэта першы за дзевяць гадоў дзяржаўны візіт амерыканскага лідара ў Кітай.

«Для мяне гэта вялікі гонар. У нас склаліся выдатныя адносіны. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову. Калі ўзнікалі цяжкасці, мы вырашалі іх разам. Я мог патэлефанаваць вам, вы маглі патэлефанаваць мне — і кожны раз, калі ўзнікала праблема, пра якую людзі нават не ведаюць, мы вельмі хутка знаходзілі рашэнне», — сказаў Трамп.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што дачыненні Кітая і ЗША павінны будавацца на ўзаемнай выгадзе, а супрацьстаянне прывядзе да шкоды для абодвух бакоў. Паводле яго слоў, трэба ствараць новую мадэль адносін.

Мір у Тайваньскім праліве з’яўляецца ключавым фактарам у дачыненнях КНР і ЗША, заявіў Сі Цзіньпін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула