БЕЛ Ł РУС

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

14.05.2026 / 08:39

Nashaniva.com

Ён знаходзіцца ў прыватным сектары за мікрараёнам «Левада». Плошча аднапавярховага будынка складае 144 кв. м, піша Realt.by.

Па цане сталічны лідар саступіў нерухомасці за МКАД. Нагадаем, статус самага дарагога дома па выніках красавіка ў Беларусі атрымаў цагляны катэдж у вёсцы Сасновая Смалявіцкага раёна (так званая «IT-вёска»). Аб’ект плошчай 591 кв. м прадалі за $3,6 млн — гэта ў 10 разоў больш, чым аддалі за дом у Зацані.

Лідар мінскага сектара прыватных дамоў адстаў па цане і ад кватэрнага сегмента. У красавіку статус самага дарагога жылля ў Мінску атрымала «двушка» плошчай 123 кв. м у легендарным «доме Чыжа» на вул. Старажоўскай. За яе новы ўладальнік заплаціў амаль $523,8 тыс., што на $163,8 тыс. даражэй за катэдж у Зацані.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула