Славакія асудзіла расійскія ўдары па Украіне
Пра гэта ў чацвер заявіў міністр замежных спраў Славакіі Юрай Бланар.
«Славакія асуджае ўчарашнія і сённяшнія масаваныя авіяўдары Расіі па тэрыторыі Украіны, якія дасягнулі Ужгарада ў Закарпацці, недалёка ад мяжы са Славакіяй, дзе таксама пражывае значная славацкая меншасць», — гаворыцца ў заяве Бланара, якую цытуе агенцтва Reuters.
Славакія ў асобе свайго прэм’ер-міністра Роберта Фіца падтрымлівае сувязі з Масквой, сам Фіца наведваў Маскву 9 мая.
У ходзе сённяшняга ўдару па Кіеве загінулі як мінімум пяць чалавек, 40 пацярпелі.