БЕЛ Ł РУС

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары

14.05.2026 / 14:56

Nashaniva.com

Яна каментавала падзеі ў Іране.

Фота: Manolo.tv

Студэнтку-стаматолага з Ірана Хатэрэ Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментары пра Іран у адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Reform.news са спасылкай на базаваны ў Лондане іранскі тэлеканал ManotoTV.

Паводле інфармацыі тэлеканала, Хатэрэ Хадададзі была затрыманая пры ўмяшанні пасольства Ірана ў Беларусі і атрымала 14 сутак арышту.

«Паводле слоў яе блізкіх, яна павінна была выйсці на волю 30 красавіка, аднак дагэтуль застаецца пад вартай, а яе статус навучання і знаходжання застаецца нявызначаным. Таксама паведамляецца, што падчас утрымання пад вартай яна была пазбаўленая доступу да адваката і магчымасці звязацца з сябрамі», — паведамляе тэлеканал.

Хатэрэ Хадададзі вучыцца на медыцынскім факультэце замежных навучэнцаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Яна была заяўленая як удзельніца студэнцкай канферэнцыі ў Мінску 29—30 красавіка з працай «Беласнежная ўсмешка — дар прыроды ці дасягненне медыцыны?».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула