БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку

14.05.2026 / 17:14

Nashaniva.com

У Віцебскім раёне распачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Інцыдэнт адбыўся ў красавіку ў вёсцы Пабядзіншчына, паведаміў Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Па матэрыялах следства, 53‑гадовая жанчына і яе 67‑гадовы сусед, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, жорстка збівалі нямецкую аўчарку. Жывёліну трымалі на буксіровачным тросе і наносілі ўдары кувалдай.

На моцны віск сабакі прыбеглі суседзі. Пасля гэтага агрэсары спынілі здзекі, але пазней зацягнулі аўчарку ў хлеў і падвесілі за шыю на тросе, пасля чаго працягнулі піць алкагольныя напоі.

Мясцовыя жыхары вызвалілі сабаку і выклікалі міліцыю. Экспертыза пацвердзіла, што жывёліна атрымала цяжкія траўмы.

Жанчына заявіла, што сабака нібыта задушыў курэй. У дачыненні да абодвух падазраваных распачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай, учыненае групай асоб. Ім пагражае да чатырох гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

Пацярпелую аўчарку забрала да сябе суседка. Цяпер жывёліне аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы

Каментары да артыкула