БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам байкер уляцеў на трасе ў лася

14.05.2026 / 17:20

Nashaniva.com

У Магілёўскім раёне матацыкліст пацярпеў у аварыі з ласём. ДТЗ адбылося раніцай 14 мая на кальцавой аўтадарозе М15 каля вёскі Галынец.

Фота: УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Паводле інфармацыі ДАІ, 42‑гадовы мясцовы жыхар на матацыкле Yamaha сутыкнуўся з ласём, які нечакана выбег на праезную частку.

У выніку аварыі матацыкліст атрымаў траўмы. Яго даставілі ў бальніцу для абследавання. Па факце здарэння праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны.

У ДАІ нагадваюць кіроўцам, што пры з’яўленні дзікіх жывёл каля дарогі неабходна максімальна зніжаць хуткасць, аж да поўнага спынення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула