У 102 гады памерла ўдава вядомага расійскага паэта
14 мая ва ўзросце 102 гады памерла пісьменніца, мастацтвазнаўца і ўдава паэта Андрэя Вазнясенскага Зоя Багуслаўская. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры Вазнясенскага ў Маскве.
Зоя Багуслаўская
У цэнтры адзначылі, што яна сур'ёзна не хварэла, а смерць была звязаная з узростам. Там таксама назвалі Багуслаўскую «музай» і сімвалам цэлай эпохі.
Зоя Багуслаўская была вядомая не толькі як пісьменніца, але і як актыўная дзеячка культуры. Яна заснавала Асацыяцыю жанчын-пісьменніц у Расіі, а пазней — міжнародную арганізацыю ў Парыжы. Яе творы выдаваліся ў вядомых літаратурных часопісах, перакладаліся на розныя мовы, а паводле яе п’ес ставілі спектаклі.
З Андрэем Вазнясенскім яна пражыла 46 гадоў — да самай смерці паэта ў 2010 годзе. Лічыцца, што менавіта ёй была прысвечана знакамітая паэма «Оза».
Чытайце таксама:
Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў