У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці
У Баранавічах пад варту ўзялі 49‑гадовага мужчыну, якога абвінавачваюць у забойстве ўласнай маці, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Паводле інфармацыі следства, трагедыя адбылася дома падчас канфлікту. Мужчына нібыта нанёс пажылой жанчыне не менш за 20 удараў нажом у розныя часткі цела, у тым ліку ў галаву і шыю. Ад атрыманых раненняў яна памерла на месцы.
Следчыя лічаць, што забойства было здзейснена з асаблівай жорсткасцю.
Паведамляецца, што падазраваны злоўжываў алкаголем, стаяў на ўліку ў нарколага і раней накіроўваўся ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Паводле звестак следства, мужчына доўгі час не працаваў і жыў за кошт маці-пенсіянеркі.
За такое злачынства заканадаўства Беларусі прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.
Чытайце таксама:
«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку
Жанчына забіла сужыцеля і нарадзіла дзяўчынку. Бабуля па бацькавай лініі дамаглася апекі
Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу
У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго