БЕЛ Ł РУС

У Разані тры чалавекі загінулі і 12 пацярпелі ў выніку атакі беспілотнікаў

15.05.2026 / 07:38

Nashaniva.com

У выніку ўдараў былі пашкоджаныя два шматкватэрныя дамы.

Фота: Astra

У Разані тры чалавекі загінулі і 12 пацярпелі ў выніку атакі беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў губернатар Павел Малкоў.

Паводле яго слоў, у выніку ўдараў былі пашкоджаныя два шматкватэрныя дамы, абломкі БПЛА таксама ўпалі на тэрыторыю аднаго з прамысловых прадпрыемстваў. Ён не стаў удакладняць, пра якое менавіта прадпрыемства ідзе гаворка.

Цэллю беспілотнікаў мог быць Разанскі НПЗ — адзін з найбуйнейшых у Расіі. У лістападзе 2025 года ён ужо прыпыняў працу праз украінскую атаку.

Паводле даных Astra, пашкоджанні атрымалі ЖК «Трыкалор» на Касімаўскай шашы, 67, корпус 3, а таксама дом па адрасе Навасёлаў, 42.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула