БЕЛ Ł РУС

ЗША плануюць выставіць абвінавачванне Раулю Кастра па справе 30‑гадовай даўніны

15.05.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Размова ідзе пра інцыдэнт 1996 года, калі кубінскія вайскоўцы збілі самалёты гуманітарнай арганізацыі.

Фота: AP Ramon Espinosa/Pool/Getty Images

ЗША плануюць выставіць абвінавачанне былому кубінскаму лідару Раулю Кастра, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства юстыцыі ЗША.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, тэрміны магчымага выстаўлення абвінавачання пакуль не вызначаныя. Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што рашэнне можа быць прынята ўжо найбліжэйшым часам.

Чакаецца, што справа супраць 94‑гадовага Кастра, брата былога кубінскага лідара Фідэля Кастра, будзе звязаная са збітымі самалётамі, паведаміў прадстаўнік Мінюста на ўмовах ананімнасці.

Размова ідзе пра інцыдэнт 1996 года, калі кубінскія вайскоўцы збілі самалёты гуманітарнай арганізацыі Brothers to the Rescue. Тады загінулі людзі, якія знаходзіліся на борце.

У Міністэрстве замежных спраў Кубы не адказалі на запыт агенцтва, прадстаўнік Мінюста ЗША таксама не даў каментароў.

Паводле даных Reuters, пракуратура ЗША па Паўднёвай акрузе Фларыды вывучае магчымасць прад’яўлення крымінальных абвінавачанняў высокапастаўленым кубінскім чыноўнікам.

Агенцтва адзначае, што гэты крок адбываецца на фоне ўзмацнення ціску адміністрацыі прэзідэнта Трампа на Кубу. Вашынгтон крытыкуе дзейны камуністычны ўрад і дамагаецца яго змены.

Чытайце таксама:

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту

Каментары да артыкула