Свет22

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту

Сотні раз'юшаных кубінцаў выйшлі на вуліцы Гаваны, пратэстуючы супраць недахопу паліва. Людзі перакрывалі дарогі падпаленымі кучамі смецця, грукалі каструлямі, выкрыквалі антыўрадавыя лозунгі і скандавалі: «Уключыце святло!» і «Народ, аб'яднаны, непераможны!». Гэта найбуйнейшая хваля пратэстаў у Гаване з пачатку энергетычнага крызісу ў студзені, піша Руская служба Бі-бі-сі.

У Гаване мужчына гатуе ежу на вогнішчы падчас адключэння электраэнергіі, 13 мая 2026 года. Фота: AFP via Getty Image

Раней міністр энергетыкі Кубы Вісэнтэ дэ ла О Леві заявіў, што на востраве цалкам скончыліся мазут і дызельнае паліва, з-за чаго энергасістэма аказалася ў «крытычным стане».

У некаторых раёнах Гаваны электрычнасці няма па 20—22 гадзіны ў суткі.

На гэтым фоне ЗША ў сераду зноў прапанавалі Кубе гуманітарную дапамогу ў памеры 100 мільёнаў даляраў — у абмен на «істотныя рэформы камуністычнай сістэмы вострава».

Сітуацыя рэзка пагоршылася пасля студзеня, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які неаднаразова заяўляў пра намер дабіцца змены камуністычнага ўрада Кубы, узмацніў эмбарга і прыгразіў пошлінамі краінам, якія пастаўляюць востраву паліва.

Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль 13 мая напісаў у сацсетках, што прычынай энергетычнага крызісу з'яўляюцца дзеянні ЗША, прызнаўшы пры гэтым, што сітуацыя на востраве «асабліва напружаная».

«У гэтага драматычнага пагаршэння ёсць адна прычына — генацыдная энергетычная блакада, якой Злучаныя Штаты падвяргаюць нашу краіну, пагражаючы ірацыянальнымі тарыфамі любой дзяржаве, якая пастаўляе нам паліва», — заявіў ён.

Звычайна Куба залежала ад паставак нафты з Венесуэлы і Мексікі для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Аднак абедзве краіны ў значнай ступені спынілі пастаўкі пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў пошлінамі дзяржавам, якія адпраўляюць паліва на востраў.

Два дні таму Трамп аб'явіў, што Куба «церпіць крах» і сама папрасіла аб перамовах, аднак ніякіх канкрэтных дэталяў не прывёў.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў бакі да «змястоўнага дыялогу», падкрэсліўшы, што ваеннага рашэння крызісу не існуе.

Раней у гэтым месяцы Трамп заяўляў, што пры сілавым канфлікце Злучаныя Штаты «практычна неадкладна» возьмуць Кубу пад свой кантроль.

Пратэсты ўспыхнулі адначасова ў некалькіх раёнах Гаваны.

«У нас жыве шмат пажылых людзей, многія прыкаваныя да ложка. Прадукты псуюцца», — сказаў агенцтву Reuters жыхар сталіцы Радольфа Алонса, які працуе ў дзяржаўным сектары.

Паводле яго слоў, ён вырашыў выйсці на акцыю пасля таго, як ягоны раён Плая заставаўся без электрычнасці больш за 40 гадзін.

«Мы пачалі грукаць каструлямі проста дзеля таго, каб нам далі хоць бы тры гадзіны святла. Нам больш нічога не трэба. Гэта не палітычны пратэст», — сказаў ён.

Журналісты Reuters паведамляюць, што ў некалькіх выпадках бачылі, як электрычнасць вярталася менавіта ў тыя раёны, дзе праходзілі акцыі. Пасля гэтага натоўпы мужчын, жанчын і дзяцей апладзіравалі і хутка разыходзіліся.

На месцах дзяжурылі ўзмоцненыя нарады паліцыі, аднак сілавікі ў асноўным назіралі збоку і не ўмешваліся.

Раней у той жа самы дзень міністр энергетыкі і горназдабыўнай прамысловасці Кубы зрабіў заяву.

«У нас зусім няма ні мазуту, ні дызеля. Рэзерваў не засталося. Адзінае, што ў нас ёсць, — гэта газ з нашых радовішчаў, дзе здабыча вырасла», — сказаў Вісэнтэ дэ ла О Леві ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Паводле яго слоў, адключэнні электрычнасці, якія працягваюцца па 20‑22 гадзіны ў суткі, яшчэ мацней абастрылі напружанасць у горадзе, і так змучаным недахопам ежы, паліва і лекаў.

Бальніцы на Кубе ўжо не могуць працаваць у нармальным рэжыме, школы і дзяржаўныя ўстановы вымушаныя закрывацца. Крызіс ударыў і па турызме — адной з ключавых галін кубінскай эканомікі.

На мінулым тыдні дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што ўлады Кубы адмовіліся ад амерыканскай гуманітарнай дапамогі на суму 100 мільёнаў даляраў. Гавана гэта абвінавачанне адвергла.

У сераду Дзярждэпартамент ЗША зноў пацвердзіў гатоўнасць аказаць дапамогу, удакладніўшы, што размеркаваць яе плануецца пры каардынацыі з Каталіцкай царквой і «надзейнымі» гуманітарнымі арганізацыямі.

«Рашэнне застаецца за кубінскім рэжымам: прыняць нашу прапанову дапамогі або адмовіцца ад жыццёва важнай падтрымкі і ў канчатковым выніку несці адказнасць перад кубінскім народам за перашкоду крытычна неабходнай дапамозе», — гаворыцца ў заяве.

Ціск Вашынгтона на Кубу ўзмацніўся ў пачатку мая, калі ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць высокапастаўленых кубінскіх чыноўнікаў, абвінаваціўшы іх у парушэннях правоў чалавека.

Міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес назваў гэтыя санкцыі незаконнымі.

Каментары2

  • Viva Cuba
    14.05.2026
    Калі што, на фота - пабудаваны камунізм. Выспа хворая, трэба лячыць яе ад "краснухі".
  • Indrid Cold
    14.05.2026
    Viva Cuba, пачакай калі ШІ і робаты пачнуць замяняць людзей на працы - пры капіталізме будзе тое ж самае ;)

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?9

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?9

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць