За Ермака ўнеслі яшчэ 680 тысяч даляраў закладу. Гэта зрабіў былы галоўны трэнер зборнай Украіны
«Я ведаю Андрэя вельмі даўно. Да таго моманту, як ён стаў памочнікам прэзідэнта. Ён вельмі прыстойны чалавек», — сказаў Сяргей Раброў.
Калаж: Схемы
За былога кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака ўнеслі яшчэ 30 мільёнаў грыўняў закладу (каля 680 тысяч даляраў).
Як паведамляюць «Схемы» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, гэты ўнёсак зрабіў Сяргей Раброў. Хутчэй за ўсё гэта — вядомы шматгадовы футбаліст кіеўскага «Дынама», былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе.
На званкі і паведамленні журналістаў той не адказаў.
Раней Раброў расказваў, што Андрэй Ярмак быў ініцыятарам яго вяртання на пасаду галоўнага трэнера зборнай Украіны.
«Я вельмі ўдзячны Андрэю, вельмі ўдзячны людзям, якія сапраўды дапамагалі таму, каб я вярнуўся ва Украіну», — казаў Сяргей Раброў.
«Я ведаю Андрэя вельмі даўно. Да таго моманту, як ён стаў памочнікам прэзідэнта. Ён вельмі прыстойны чалавек. Мы часта размаўляем. Ён быў ініцыятарам таго, каб я вярнуўся ва Украіну і працаваў са зборнай, але гэта было да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі», — расказваў трэнер.
Такім чынам, агульная сума ўнесенага закладу за Ермака цяпер складае каля 44,5 мільёна грыўняў (каля мільёна даляраў) з прызначаных 140 мільёнаў (1,3 млн даляраў). Тады былога кіраўніка Офіса прэзідэнта выпусцяць пад заклад на волю да суда. Учора Ярмак сказаў у судзе, што ў яго няма такога сумы, таму яго ўзялі пад арышт.
Чытайце таксама:
Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак
Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?
Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі