Дарадца прэм'ера Літвы: Ніякіх перамоў пра транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву не вядзецца
У адказ на заяву міністра замежных спраў пра тое, што адміністрацыя ЗША праяўляе «павышаную актыўнасць» у пытанні аднаўлення транзіту беларускіх угнаенняў, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, праз Літву, дарадца Інгы Ругінене зноў падкрэсліў, што ніякіх перамоў па гэтым пытанні не вядзецца, піша Delfi.lt.
Фота: Lookby.Media
«Пазіцыя Літвы застаецца яснай і паслядоўнай — мы прытрымліваемся і падтрымліваем санкцыі Еўрапейскага саюза супраць Беларусі. Ва ўмовах дзейных санкцый ЕС пытанне транзіту ўгнаенняў абмяркоўвацца не можа», — заявіў Ігнас Дабравольскас.
«Мы ўдзячныя ЗША за іх намаганні па аказанні дапамогі ў вырашэнні пытанняў па Беларусі ў такіх сферах, як рух фур, інцыдэнты з паветранымі шарамі і вызваленне палітычных зняволеных. Аднак ніякіх перамоў пра транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву не вядзецца», — дадаў дарадца.