Пастрожылі правілы ўезду ў бязвізавую для беларусаў краіну
Улады Лаоса зрабілі больш строгімі правілы ўезду для замежных турыстаў. Цяпер, каб атрымаць дазвол на паездку, трэба загадзя пацвердзіць браніраванне жылля на ўвесь час знаходжання ў краіне.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Oleh Slobodeniuk / Getty Images
Паводле новых патрабаванняў, турыстычныя кампаніі мусяць загадзя падаваць дакументы пра месца пражывання гасцей ад дня прыезду і да ад’езду. Калі такой інфармацыі няма, аформіць уезд не атрымаецца.
Улады Лаоса тлумачаць гэтыя меры жаданнем узмацніць бяспеку і лепш кантраляваць знаходжанне замежнікаў. Таксама ў краіне працягваюць развіваць электронную сістэму ўліку турыстаў і гатэляў, аб’ядноўваючы ўсе даныя ў адну базу.
Нягледзячы на новыя абмежаванні, турызм у Лаос працягвае расці. У 2025 годзе краіну наведалі каля 4,58 мільёна замежных гасцей — гэта прыкладна на 11% больш, чым у папярэднім годзе. Улады спадзяюцца, што новыя правілы дапамогуць лепш сачыць за турыстычнымі патокамі і павысяць бяспеку падарожнікаў.
Зусім нядаўна, з 15 студзеня гэтага года, беларусам стала магчыма ездзіць у Лаос без візаў.
Чытайце таксама:
У МЗС патлумачылі, чаму беларуску не пусцілі ў Лаос, нягледзячы на бязвізавы рэжым
Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі
Без віз цяпер можна трапіць у Лаос
Яшчэ адна краіна Азіі можа стаць больш даступнай турыстам з Беларусі