БЕЛ Ł РУС

ААЭ паскораць будаўніцтва новага нафтаправода ў абыход Армузскага праліва

15.05.2026 / 16:35

Nashaniva.com

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты паскораць будаўніцтва новага нафтаправода, які дазволіць павялічыць экспарт нафты ў абыход Армузскага праліва. Чакаецца, што праект пачне працаваць ужо ў 2027 годзе, піша Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Kamran Jebreili

Адпаведнае даручэнне дзяржаўнай нафтавай кампаніі ADNOC даў наследны прынц эмірата Абу-Дабі Халід бін Махамед Аль Нахаян. Новы трубаправод «Захад — Усход» цяпер знаходзіцца на этапе будаўніцтва.

Праект павінен стаць дадатковай альтэрнатывай Армузскаму праліву, які Іран фактычна заблакаваў пасля пачатку амерыканска-ізраільскіх удараў у канцы лютага гэтага года. Праз гэты праліў праходзіць значная частка сусветных паставак нафты.

Цяпер у ААЭ ўжо працуе нафтаправод Хабшан — Фуджэйра, які можа перапампоўваць да 1,8 мільёна бараляў нафты ў суткі. Ён дазваляе экспартаваць нафту праз узбярэжжа Аманскага заліва, не выкарыстоўваючы Армузскі праліў.

Саудаўская Аравія таксама мае ўласны маршрут у абыход праліва — трубаправод «Усход — Захад», пабудаваны яшчэ ў 1980‑я гады падчас ірана-іракскай вайны. Праз яго штодня транспартуецца каля 7 мільёнаў бараляў нафты, і ўлады краіны разглядаюць магчымасць пашырэння магутнасцяў.

Закрыццё Армузскага праліва асабліва балюча адбіваецца на такіх краінах Персідскага заліва, як Кувейт, Ірак, Катар і Бахрэйн, якія моцна залежаць ад гэтага марскога шляху для экспарту нафты.

Чытайце таксама:

У ААЭ патлумачылі, чаму гэта краіна выйшла з АПЕК

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў

Дзяржаўная міністарка ААЭ: Іран не павінен трымаць сусветную эканоміку ў закладніках

Каментары да артыкула