Свет

У ААЭ патлумачылі, чаму гэта краіна выйшла з АПЕК

Пасол Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у ЗША Юсэф Аль Атайба растлумачыў у артыкуле на старонках выдання Financial Times, чаму ягоная краіна вырашыла выйсці з АПЕК пасля дзесяцігоддзяў удзелу ў ім. Па яго словах, гэта рашэнне не толькі эканамічнае, але і звязана з больш глыбокімі зменамі ў свеце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Gabriela Maj/Bloomberg via Getty Images

Юсэф Аль Атайба адзначыў, што АПЕК першапачаткова стваралася для краін, якія моцна залежаць ад экспарту нафты. Аднак ААЭ цяпер ужо не з’яўляюцца такой дзяржавай: доля энергетычнага сектара ў іх эканоміцы складае менш за чвэрць. Затое хутка развіваюцца іншыя галіны — авіяцыя, лагістыка, высокія тэхналогіі, штучны інтэлект, турызм і медыка-біялагічная сфера.

Паводле слоў дыпламата, ягоная краіна актыўна пашырае міжнароднае супрацоўніцтва і заключае эканамічныя пагадненні з рознымі дзяржавамі. Гэта паказвае, што яе інтарэсы значна шырэйшыя за рэгуляванне паставак нафты ў межах калектыўных дамоўленасцяў.

Яшчэ адной прычынай ён назваў нестабільнасць у рэгіёне. ААЭ, паводле яго слоў, зацікаўленыя ў стабільнасці і будуюць сваю энергетычную і знешнюю палітыку з улікам гэтай мэты.

Таксама адзначаецца, што ў межах АПЕК краіна не магла поўнасцю выкарыстоўваць свае магчымасці па здабычы нафты з-за агульных квот. Таму ААЭ плануюць павялічваць здабычу і інвеставаць атрыманыя сродкі ў развіццё інфраструктуры і чыстай энергетыкі.

Пры гэтым улады ААЭ падкрэсліваюць, што не адмаўляюцца ад нафты ўвогуле, але хочуць выкарыстоўваць даходы ад яе для пераходу да больш экалагічных крыніц энергіі.

Акрамя таго, дыпламат выказаў незадаволенасць тым, што ў АПЕК застаецца Іран, абвінаваціўшы яго ў парушэнні міжнароднага права і пагрозах энергетычнай бяспецы ў рэгіёне.

Афіцыйна ААЭ выйшлі з АПЕК 1 мая, заявіўшы, што і надалей будуць нарошчваць здабычу нафты ў адпаведнасці з попытам і ўмовамі рынку.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць