БЕЛ Ł РУС

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца

15.05.2026 / 19:10

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале ўкраінскага праекта «Хачу жыць» звярнулі ўвагу на відэа, якое з'явілася ў адным з Z-каналаў. У ім паказана, як расійскія вайскоўцы з групоўкі войскаў «Дняпро» палююць на Херсоншчыне за адмыслова пазначанымі машынамі Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных праектаў і нават гэтага не хаваюць — самі пішуць, што «засяклі браніраваны аўтамабіль з сімволікай ААН».

Скрыншот з відэа

Характэрна, што відэа суправаджаецца песняй разбойнікаў з савецкага мультфільма «Брэменскія музыкі».

«На самай справе гэта не самае страшнае, што твораць рускія. Аўтамабіль сапраўды браняваны, шанец выжыць ёсць. Куды страшнейшае «чалавечае сафары», якое рускія зладзілі ў Херсоне. Расійскія аператары БПЛА з левага берага Дняпра штодня залятаюць у Херсон і атакуюць людзей. Стары на ровары, мужчына на разбітых «Жыгулях», жанчыны на прыпынку, пажарная машына — рускія забіваюць усіх. Гэта не перабольшанне і не прапаганда — яны самі публікуюць відэа ўдараў дронаў. Так яны навучаюць сваіх аператараў БПЛА «баявой рабоце».

Толькі за 2024—2025 гады ў Херсонскай вобласці ад расійскіх удараў БПЛА загінулі 712 мірных жыхароў, параненыя 4175 чалавек. Акрамя таго, пацярпелі 480 супрацоўнікаў ДСНС, МУС, валанцёраў і медыкаў.

Атакі адбываюцца амаль штодня. Часам за суткі — некалькі дзясяткаў вылетаў дронаў менавіта па цывільных. Людзі хаваюцца пад сеткамі ад дронаў, не выходзяць без крайняй патрэбы, жывуць у падвалах.

Практыка не ўнікальная для Херсона — падобныя «сафары» ўжо фіксуюць у Запарожскай, Днепрапятроўскай і нават Чарнігаўскай абласцях. Але менавіта ў Херсоне яна стала самай масавай і сістэмнай.

Мы маем справу з абсалютным злом, якое выдатна ўсведамляе сваю сутнасць і ганарыцца гэтым», — адзначаюць у праекце «Хачу жыць».

Чытайце таксама:

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я

Расіяне ўдарылі дронам па маршрутцы ў Херсоне. Двое загінулых

Падчас расійскай атакі на Херсон дрон трапіў у аўтамабіль з людзьмі

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

Каментары да артыкула