БЕЛ Ł РУС

У мінскай Каменнай Горцы адкрылі буйны хаб хуткай зарадкі электрамабіляў

15.05.2026 / 19:49

Nashaniva.com

Аператар Zaryadka запусціў новую лакацыю па адрасе вуліца Казіміраўская, 6. Тут працуюць адразу пяць хуткіх зарадных станцый, якія дазваляюць адначасова абслугоўваць да дзесяці аўтамабіляў.

Фота: Zaryadka

Магутнасць кожнай станцыі складае 160 кВт. Пляцоўка падтрымлівае розныя тыпы электрамабіляў: ёсць раз'ёмы CCS і GBT, што робіць зарадку даступнай для розных мадэляў.

У кампаніі адзначаюць, што колькасць электрамабіляў у горадзе хутка расце, таму інфраструктуру актыўна пашыраюць і робяць зарадныя пункты больш магутнымі і зручнымі.

Паводле апошніх даных, у Беларусі налічваецца каля 54 тысяч электрамабіляў. Таксама паведамляецца, што частку льгот для электрамабіляў і зарадных станцый падоўжылі яшчэ на тры гады.

Раней сетка Zaryadka ўжо адкрывала і іншыя нестандартныя праекты, у тым ліку «зарадны дыскаўнтар» у прамзоне «Шабаны».

Чытайце таксама:

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

У «Белтэхаглядзе» расказалі, на што часцей за ўсё хварэюць электракары

У топ-10 найбуйнейшых вытворцаў электрамабіляў палова кітайцы

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў

Каментары да артыкула