БЕЛ Ł РУС

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

15.05.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Днямі тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач» атрымаў прыемную навіну ад настаўніцы з Затур'янскай школы Нясвіжскага раёна Таццяны Міхайлаўны Халопіцы. 

Скрыншот з відэа

У ваколіцах Затур'я знаходзіцца адна з трох апошніх калоній рабога сусліка. Гэты від вымірае не толькі ў Беларусі, але і ў свеце.

Раней прыродаабаронцы разам з Праграмай развіцця ААН зрабілі і павесілі стэнд пра сусліка ў дзвюх школах, якія суседнічаюць з гэтымі мілымі грызунамі. Вясной правялі брэйн-рынгі і фінал паміж школамі на веданне акалічнасцяў біялогіі і гісторыі звярка.

І недарэмна: сямікласніца Затур’янскай школы Карына Дзерве заўважыла рабога сусліка каля норкі недалёка ад школы! Дзяўчынка зняла яго на фота і відэа.

Каб дабрацца да школы, сусліку давялося прайсці як мінімум 2 кіламетры ад найбліжэйшай вядомай калоніі, скарыстаўшыся з моста праз рэчку-канал: вады гэтыя грызуны не любяць.

Хоць, магчыма, гэта «апошні магіканін» з іншай знішчанай трактарамі невялічкай калоніі бліжэй да Затур’я яшчэ гады з 4 назад. Калонію гэту перадалі пад ахову, але мясцовая інспекцыя яе не маніторыла і не зберагла. Аднак жа і адтуль не менш за кіламетр да новай лакацыі.

Чытайце таксама:

У Беларусі прачнуўся першы суслік

Бачыце сусліка? А яго і няма. У Беларусі знішчылі рэдкую калонію сусліка, цяпер дабіваюць другую

Шэсць белавежскіх зуброў завезлі ў Башкартастан

Каментары да артыкула