БЕЛ Ł РУС

Учора платформа для галасавання на выбарах у КР не працавала восем гадзін

16.05.2026 / 07:37

Nashaniva.com

15 траўня платформа для галасавання ў Каардынацыйную раду была недаступная больш за 8 гадзін. Пра гэта паведаміла кіраўніца выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

«Паважаныя выбаршчыкі, дзякуй кожнаму, хто застаецца разам і робіць свой выбар нават у такіх складаных умовах. Ваш голас мае ззнчэнне», — паведаміла Алена Прыходзька.

Сайт для галасавання

Удзел у выбарах у КР чацвёртага склікання бяруць дзевяць блокаў (172 чалавекі). Каб прайсці ў КР, трэба набраць тры працэнты.

На 07:30 суботы ўдзел у выбарах узялі 1174 чалавекі. Галасаванне працягнута да 12:00 аўторка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула