БЕЛ Ł РУС

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»

16.05.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Найгоршы з імаверных вынікаў лічаць «беларускім сцэнаром».

Найбольш верагодным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне з’яўляецца «фінскі сцэнар», заявілі ў JPMorgan, піша РБК.

Эксперты лічаць, што падчас перамоваў Украіне давядзецца пайсці на «балючыя саступкі»: страціць каля 20% сваёй тэрыторыі, абвясціць нейтралітэт і абмежаваць магчымасці сваіх узброеных сіл.

«У цяперашніх умовах урэгуляванне шляхам перамоў можа адбыцца ўжо сёлета», — заявілі ў JPMorgan.

Таксама JPMorgan разглядае магчымасць яшчэ чатырох сцэнароў развязання канфлікту:

З верагоднасцю 5%, на думку аналітыкаў, можа наступіць «паўднёвакарэйскі сцэнар», які прадугледжвае членства Украіны ў NATO або гарантыі бяспекі з боку ЗША, а таксама прысутнасць у краіне еўрапейскіх міратворчых сіл.

З верагоднасцю 10%, паводле ацэнак спецыялістаў, магчымы «ізраільскі сцэнар». Ён прадугледжвае моцную і доўгатэрміновую падтрымку з боку ЗША без прысутнасці замежных войскаў, што ператварыла б Украіну ў добра ўмацаваную дзяржаву, «здольную самастойна стрымліваць Расію».

«Грузінскі сцэнар», на думку аналітыкаў, магчымы з верагоднасцю 30%. Ён прадугледжвае нестабільнасць, запаволенне эканамічнага росту і аднаўлення пры адсутнасці замежных войскаў і надзейных гарантый бяспекі, а таксама фактычную адмову ад уступлення ў ЕС і NATO.

«Найгоршым» сцэнаром (5%) аналітыкі называюць «беларускі».

Калі ЗША адмовяцца ад падтрымкі Украіны, а Еўропа не зможа гэта кампенсаваць, то Расія «ператворыць краіну ва васальную дзяржаву Масквы», сцвярджаецца ў дакладзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула