Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»
Аперацыя была праведзена гэтай ноччу па асабістым загадзе прэзідэнта ЗША.
Амерыканскія і нігерыйскія ўзброеныя сілы ліквідавалі Абу-Білала аль-Мінукі — другую асобу ў глабальнай іерархіі «Ісламскай дзяржавы» Пра гэта абвясціў у сваёй сацсетцы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, назваўшы яго «найбольш актыўным тэрарыстам у свеце».
Трамп паведаміў, што аперацыя была праведзена гэтай ноччу па яго асабістым загадзе. Ён назваў яе «бездакорна выкананай, старанна спланаванай і вельмі складанай». Аль-Мінукі хаваўся ў Афрыцы, аднак амерыканскія спецслужбы адсочвалі яго перамяшчэнні праз уласныя крыніцы.
Паводле слоў Трампа, са смерцю аль-Мінукі «глабальныя аперацыі ІДІЛ значна аслабленыя». Прэзідэнт падзякаваў ураду Нігерыі за партнёрства. Ліквідацыя адбылася на фоне актыўнай барацьбы ЗША з тэрарыстычнымі групоўкамі ў Афрыцы.