Кіраўнік БПЦ Веніямін сустрэўся з прапаведнікам Грэмам, на сустрэчы прысутнічаў сектазнаўца
Прэзідэнта Евангельскай асацыяцыі Білі Грэма Франкліна Грэма запрасілі ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне. Разам з ім таксама прыбыў віцэ-прэзідэнт асацыяцыі Віктар Гам.
Фота: БПЦ
На сайце БПЦ падкрэсліваецца, што ўдзельнікі сустрэчы асудзілі празелітызм — спробы навяртання людзей у сваю веру, пагаварылі пра ўмацаванне міжканфесійнай згоды ў Беларусі, а таксама выказалі надзею на завяршэнне ваенных канфліктаў, усталяванне міру і аднаўленне добрасуседскіх адносін паміж краінамі і народамі.
На сайце БПЦ адзначаецца, што з пачатку 1990‑х гадоў сям’я Грэмаў падтрымлівала добрыя адносіны з Беларускай праваслаўнай царквой у асобе мітрапаліта Філарэта.
Пры гэтым на сустрэчы прысутнічаў Уладзімір Марціновіч — беларускі тэолаг, даследчык сект і новых рэлігійных рухаў, заўважыла «Хрысціянская візія».
Сёння ў «Чыжоўка-арэне» а 17‑й стартуе пратэстанцкі «Фестываль надзеі, на якім будзе прысутнічаць Франклін Грэм, які ўчора сустракаўся з Лукашэнкам.
Чытайце таксама:
Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам