БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскай частцы чарнобыльскай зоны зноў пачаліся пажары, вецер дзьме на поўнач

16.05.2026 / 19:39

Nashaniva.com

У другой палове дня 16 мая на поўдзень ад адселенага горада Прыпяць зноў праявіліся некалькі ачагоў гарэння, заўважыла выданне «Флагшток».

Вецер зносіць дым у паўночным кірунку. Асабліва ад гэтага цярпяць беларускія Брагінскі і Рэчыцкі раёны, таксама пад пагрозай жыхары суседніх — Лоеўскага і Хойніцкага.

У сувязі з гэтым жыхарам адзначаных раёнаў не рэкамендуецца знаходзіцца на адкрытым паветры пры прыкметах задымлення — смугі або паху гару.

Чытайце таксама:

Украінскія пажарнікі лакалізавалі лясныя пажары каля мяжы з Беларуссю

Дажджы не патушылі пажары ў чарнобыльскай зоне Украіны

Пажар у Зоне адчужэння: спецыялісты ацанілі ўзровень радыяцыі

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся

Каментары да артыкула