БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне кіроўца ўчыніў ДТЗ і ўцёк з месца здарэння

16.05.2026 / 19:54

Nashaniva.com

У Столінскім раёне легкавік вылецеў у кювет і перакуліўся на дах, а кіроўца пасля аварыі ўцёк з месца здарэння, пакінуўшы пасажыраў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак ДАІ, аўтамабіль Rover рухаўся па дарозе Н-603 «Вялікае Малешава — Рамель — Альшаны» ў бок вёскі Аздамічы. На павароце кіроўца перавысіў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, пасля чаго машына перакулілася.

У салоне машыны знаходзіліся тры пасажыры — 36, 25 і 52 гадоў. Іх даставілі ў бальніцу для абследавання. Сам кіроўца пакінуў месца ДТЗ і цяпер яго шукаюць супрацоўнікі міліцыі.

У ДАІ нагадваюць, што ўдзельнік аварыі абавязаны заставацца на месцы здарэння і аказаць дапамогу пацярпелым, бо ўцёкі толькі ўскладняюць сітуацыю і пагаршаюць наступствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула