У італьянскай Модэне аўтамабіль на высокай хуткасці ўехаў у групу мінакоў
Пацярпелі мінімум 12 чалавек, некаторыя з іх у цяжкім стане.
Як паведамляюць італьянскія СМІ, аўтамабіль рухаўся з высокай хуткасцю па вуліцы Віа Эмілія ў цэнтры Модэны. Па дарозе ён збіў некалькіх пешаходаў, пасля чаго ўрэзаўся ў вітрыну крамы.
«Мы ўбачылі, як набліжалася машына — яна кіравалася проста на тратуар. Потым рэзка паскорылася. Ён ехаў не менш за сто кіламетраў за гадзіну, мы бачылі, як людзі ўзляталі ў паветра», — расказалі відавочцы.
Кіроўца аўтамабіля таксама атрымаў траўмы пры сутыкненні і пасля аварыі ўцёк пешшу, папярэдне ўдарыўшы нажом чалавека, які спрабаваў яго спыніць. Тым не менш, за ім пагналіся яшчэ некалькі чалавек і неўзабаве з іх дапамогай яго затрымалі паліцыянты.
Паводле даных выдання Il Giornale, гаворка ідзе пра 31‑гадовага мужчыну туніскага паходжання, раней не судзімага.
Чытайце таксама:
У Столінскім раёне кіроўца ўчыніў ДТЗ і ўцёк з месца здарэння
П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой
Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару