Каля вёскі Янава ў Баранавіцкім раёне інспектары ДАІ падалі сігнал аб спыненні аўтамабіля Volvo, але кіроўца яго праігнараваў і паспрабаваў уцячы. Пасля таго пачалася пагоня, піша прэс-служба МУС.

За рулём аказаўся 39‑гадовы жыхар Мінскай вобласці з прыкметамі алкагольнага ап’янення. Ён ужо быў пазбаўлены правоў на кіраванне і неаднаразова прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку крымінальнай, за п’янае кіраванне.
Парушальнік не рэагаваў на патрабаванні міліцыі і сваімі дзеяннямі ствараў небяспеку для іншых удзельнікаў дарожнага руху, таму ў выніку было прынята рашэнне для яго затрымання выкарыстаць табельную зброю.
Паводле матэрыялаў медыцынскага агляду, узровень алкаголю ў крыві кіроўцы перавышаў адзін праміле. Яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь.
У салоне таксама знаходзіўся ўладальнік аўтамабіля. Яго прыцягнулі да адказнасці за перадачу кіравання нецвярозаму чалавеку — яму пагражае штраф і пазбаўленне правоў на тры гады.
Абодвух мужчын змясцілі ў ізалятар, а аўтамабіль адправілі на стаянку пад аховай.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары