БЕЛ Ł РУС

У Бангкоку цягнік пратараніў аўтобус з пасажырамі

16.05.2026 / 21:08

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 16 мая побач са станцыяй Макасан у сталіцы Тайланда. Грузавы цягнік на хуткасці ўляцеў у пасажырскі аўтобус.

Паводле даных мясцовых СМІ, цягнік не змог своечасова затармазіць, паколькі перавозіў цяжкія кантэйнеры. Пасля сутыкнення аўтобус загарэўся, пашкоджанні таксама атрымалі некалькі аўтамабіляў і матацыклаў.

Загінулі 8 чалавек, яшчэ 32 атрымалі раненні, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

У італьянскай Модэне аўтамабіль на высокай хуткасці ўехаў у групу мінакоў

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні

Каментары да артыкула