Свет66

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні

У Літве пад Коўнам з рэек сышоў грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта другі такі выпадак за два дні. Ноччу з рэек сышлі лакаматыў і вагоны з Германіі. Улады сцвярджаюць, што пацярпелых, а таксама ўцечкі небяспечных рэчываў няма.

Фота: BNS

З-за аварыі надоўга спыніліся цягнікі, якія ідуць на поўдзень краіны — у бок Марыямпаля і Кібартаў. 

У сувязі з гэтым інцыдэнтам Беларуская чыгунка заявіла пра затрымку некалькіх цягнікоў, якія курсуюць праз тэрыторыю Беларусі ў расійскі Калінінград і з яго.

Затрымкі закранаюць цягнікі:

  • №360 Калінінград — Адлер;
  • №148 Калінінград — Масква;
  • №147 Масква — Калінінград;
  • №79 Санкт-Пецярбург — Калінінград;
  • №29 Масква — Калінінград.

Паведамляецца, што затрымкі на Беларускай чыгунцы складаюць прыкладна ад 30 хвілін да 5 гадзін.

Акрамя таго, частка вагонаў з цягніка №148 Калінінград — Масква, якія ішлі ў спалучэнні Мінск — Масква, 3 мая будзе рухацца асобным цягніком №248 Мінск — Масква. Ён адпраўляецца з Мінска а 9:49 і прыбывае ў Маскву а 19:44.

Папярэдняя падобная аварыя адбылася ў Літве раніцай 1 мая на чыгуначнай станцыі Гуджуны ў Кейданскім раёне. Тады з рэек сышлі тры вагоны са шчэбнем. Вагоны перакінуліся, груз высыпаўся. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але інцыдэнт закрануў 18 цягнікоў і каля 3000 пасажыраў, якія ехалі ў кірунку на Шаўлі і Клайпеду. 

Каментары6

  • Цягнік Масква — Калінінград
    03.05.2026
    /Затрымкі закранаюць цягнікі:
    №360 Калінінград — Адлер;
    №148 Калінінград — Масква;
    №147 Масква — Калінінград;
    №79 Санкт-Пецярбург — Калінінград;
    №29 Масква — Калінінград/

    Ахаха! Цягнічкі з Расеі курсіруюць па Летуве няспынна.
  • уточнение
    03.05.2026
    Шпак, путин-лукашенко взялись за дело....
  • Бгг
    03.05.2026
    Цягнік Масква — Калінінград, а вы б еще слышали, какими елейными голосами обшаются литовские погранцы с пассажирами этих поездов! А как там все четко, быстро, с доброжелательным таким юморком! И сравнили с тем, как говорят с беларусами на въезде.

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць