Ціханоўская падзякавала Зяленскаму за папярэджанні адносна Беларусі
Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X пракаментавала ўчарашнюю заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра патэнцыйную пагрозу з боку Расіі на беларускім кірунку.
Святлана Ціханоўская. Фота: LookByMedia
«Расія зноў спрабуе яшчэ глыбей уцягнуць Беларусь у сваю вайну супраць Украіны. Але Беларусь — гэта не Лукашэнка. Беларускі народ не хоча гэтай вайны і не хоча, каб наша краіна стала плацдармам для новай агрэсіі супраць Украіны або Еўропы», — напісала Святлана Ціханоўская.
Яна падзякавала ўкраінскаму лідару за тое, што ён гаворыць пра гэтыя пагрозы, і заклікала аб’яднацца, каб спыніць спробы Расіі распаўсюдзіць вайну на ўвесь рэгіён.
«Дзякуй, спадар прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, за тое, што вы выразна і настойліва гаворыце пра гэтыя пагрозы. Мы павінны аб’яднацца, каб спыніць спробы Расіі распаўсюдзіць вайну па ўсім нашым рэгіёне», — падкрэсліла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА
Зяленскі паказаў вынікі ўкраінскіх «далёкабойных санкцый» за гэты тыдзень