У Мінску на станцыі метро памерла жанчына
У мінскім метро памерла жанчына, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны». Пра гэта стала вядома 16 мая.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Спачатку ў сеціве з’явілася відэа са станцыі метро «Юбілейная плошча», як медыкі аказваюць экстранную дапамогу пасажырцы.
Пазней высветлілася, што 79‑гадовай пасажырцы метро раптам стала дрэнна. Відавочцы гэтага выклікалі хуткую дапамогу.
«Дактары правялі комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, але выратаваць жанчыну не ўдалося», — расказалі ва Упраўленні Следчага камітэта па горадзе Мінску.
Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння. Ужо ўстаноўлена, што смерць пенсіянеркі не носіць крымінальнага характару. Праводзіцца праверка, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Чытайце таксама:
У мінскім метро сёння памёр 60‑гадовы мужчына
Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну
У Крупскім раёне трэці тыдзень шукаюць зніклую жанчыну. Пошукі выйшлі на масавы ўзровень