БЕЛ Ł РУС

«Еўрабачанне» выйграла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу

17.05.2026 / 02:13

Nashaniva.com

Журы і гледачы найбольш ацанілі танцавальны хіт.

Выступленне балгарскай поп-спявачкі Dara на «Еўрабачанні». Скрыншот эфіру

Фінал «Еўрабачання» прайшоў 16 мая ў Вене. Першае месца заняла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу.

Спявачка Dara выступіла з танцавальнай песняй Bangaranga. Ад журы і гледачоў Балгарыя атрымала 516 балаў.

Dara стала вядомай на радзіме пасля ўдзелу ў балгарскім X Factor. Яе песня на «Еўрабачанні» пра моцную гераіню, якая кідае выклік правілам. З ямайскай мовы назва трэка перакладаецца як «бунт».

Топ-5 па выніках галасавання выглядае так:

  1. Балгарыя — 516 балаў
  2. Ізраіль — 343 балы
  3. Румынія — 296 балаў
  4. Аўстралія — 287 балаў
  5. Італія — 281 бал

Букмекеры прадракалі першае месца Фінляндыі — яна ў выніку стала шостай з 279 баламі.

Украіна на конкурсе заняла 9‑е месца. Польшча стала 12-й, а іншая наша суседка Літва таксама выйшла ў фінал і стала там 22-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула