БЕЛ Ł РУС

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак

17.05.2026 / 11:26

Nashaniva.com

У Мастоўскім раёне звычайны дом сярод квітнеючага рапсу сабраў тысячы праглядаў і захапленняў у каментарыях. Карыстальнікі сеціва прапануюць зрабіць здымак вокладкай для Windows.

«Нерэальнай прыгажосці фота», «Новая застаўка Віндаўс», «На вокладку!» — пішуць у захапленні падпісчыкі.

«Мара інтраверта», — жартуюць каментатары.

Людзі гадаюць, хто ўласнік дома, мяркуюць, што гаспадар у дома дакладна ёсць, інакш бы яго знеслі: «Можа, выкарыстоўваюць як прывал для камбайнераў».

Аўтар фота Александр з нікам zigan2001 напісаў, што паспрабуе «тэлепартавацца па рапсе і, не парушыўшы закон, паказаць яго зблізку і, па магчымасці, знутры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула